Художники Татьяна и Светлана ДИДКОВСКИЕ
члены Союза мастеров Беларуси
СМИ о нас
20.01.2021
«Мастер»
20.01.2021

Мастер-класс для передачи «Мастер» (ТРК Гомель, телеканал «Беларусь 4. Гомель»).

Мастер-класс в прямом эфире передачи «Добрый вечер, Гомель!» (ТРК Гомель, телеканал Беларусь 4 Гомель).

Мы в прямом эфире: передача «Добрый вечер, Гомель!» (ТРК Гомель, телеканал Беларусь 4 Гомель).

01.02.2012

ЖАНОЧЫ СТЫЛЬ

01.02.2012

Унікальнае старажытнае рамяство драўнянай скані на Гомельшчыне адраджаюць некалькі майстроў-энтузіястаў.

"Сожскія карункі" зрабілі гомельскія майстры Вячаслаў Цесля, Сяргей Кузьменка, Таццяна і Святлана Дзідкоўскія.

Мастацтва ствараць са стружкі вытанчаныя творы традыцыйна лічыцца справай мужчынскай, бо патрабуе пры падрыхтоўчых работах па наразанні самой стружкі вельмі моцнай мужчынскай рукі. Але ж у любым правіле ёсць выключэнні. І сярод майстроў ёсць жанчыны: у тым ліку Таццяна і Святлана Дзідкоўскія. Спачатку маці асвоіла майстэрства, а потым і дачку ўцягнула ў няпростую і вельмі карпатлівую справу. Таццяна Васільеўна па першай адукацыі настаўнік-біёлаг. Па другой — псіхолаг. Зараз — выкладчык дадатковай адукацыі на гарадской станцыі юных тэхнікаў. Гэта азначае, што і дзяцей яна вучыць таму, чым за апошнія 7 гадоў авалодала сама — мастацтву драўлянай скані.

— З таго часу, як я дакранулася да гэтай дзівоснай творчасці, не магу выйсці са стану творчага экстазу. У мяне быў у жыцці круты паварот, калі я з дваімі дзецьмі апынулася, што называецца, у чыстым полі. Паколькі на настаўніцкую зарплату пражыць вельмі цяжка, я выратоўвала матэрыяльнае становішча сям'і. Адначасова атрымала другую вышэйшую адукацыю — практычнага псіхолага. Аплаціла яе за кошт заробку на скані. Падпрацоўка паступова прывяла мяне да галоўнай справы жыцця. Я цяпер і псіхолаг, і педагог, і сканню займаюся — з дзецьмі ў тым ліку. Складана было навучыцца вырабляць неабходную стружку. Гэта потым з яе атрымліваецца ўзор, які ідзе сам па сабе — знутры. Відаць, гэта маё рамяство.

— Людзі, якія маюць кінестатычны патэнцыял — калі дробная маторыка дастаўляе чалавеку радасць — атрымліваюць энергію ад дотыкаў, — разважае мастак і псіхолаг Таццяна Дзідкоўская. — Аўдыялам і візуалам у гэтай творчасці куды больш складана. Я — чысты кінестэцік, для мяне важны тактыльны кантакт, і таму мне было так лёгка гэтае рамяство асвоіць. Звычайна мы з дачкой працуем над сканню да трох гадзін ночы — іншага часу няма. Увогуле, выкладываць узоры могуць і жанчыны, і мужчыны. Аднак жаночы стыль адрозніваецца ад мужчынскага. У жанчын больш экспромту, больш колеру...

Шчыра здзівілася, калі на адным з форумаў у інтэрнэце, дзе абмяркоўваліся вырабы гомельскіх майстроў драўлянай скані, прачытала разважанні накшталт: "А што тут складанага — ножыкам стружку нарэзаць. Ці з паперы накруціць..."

А вы паспрабуйце!

 

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Газета "Звязда", 1 лютага 2012 г.

    Добавить комментарий
    Необходимо согласие на обработку персональных данных
    Повторная отправка формы через: